Гары Турк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́ры Турк (ням.: Harry Thürk; 8 сакавіка 1927, Цюльц, Верхняя Сілезія, Германія ― 24 лістапада 2005, Веймар) — нямецкі (у тым ліку, ГДР) журналіст і пісьменнік. Кіраўнік Саюзу пісьменнікаў Цюрынгіі (1971—1983), член ПЭН-цэнтру ГДР (потым Нямецкага (ост); 1972―1995). Аўтар 13 ваенна-дакументальных кніг, пераважна прысвечаных Далёкаму Усходу ў перыяд 1934―1980, 19 гістарычных раманаў[5], 10 крымінальных раманаў[5], 11 кінасцэнароў[5]. Кнігі выдаваліся па-нямецку, агульным тыражом каля 3 млн.[5], перакладаліся на 14[5] моў, агульным тыражом каля 7―9 млн.[5] Лаўрэат 12 ганаровых прэмій, двойчы лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР[6].
Гары Турк | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Lothar Rudolf Thürk |
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1927(1927-03-08)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада 2005(2005-11-24)[2][3] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, сцэнарыст, журналіст, драматург |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды | |
harrythuerk.de | |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d7/Bundesarchiv_Bild_183-F1204-0028-001%2C_Berlin%2C_K%C3%A4the_Krieg%2C_Gerhard_Branstner%2C_Harry_Th%C3%BCrk.jpg/640px-Bundesarchiv_Bild_183-F1204-0028-001%2C_Berlin%2C_K%C3%A4the_Krieg%2C_Gerhard_Branstner%2C_Harry_Th%C3%BCrk.jpg)
У 1944 мабілізаваны ў нямецкае войска, служыў у парашутна-танкавым корпусе «Герман Герынг», ваяваў ва Усходняй Прусіі. Узнагароджаны Жалезным крыжам. У В’етнаме трапіў пад хімічную атаку «аранжавым туманам» («Эйджэнт орандж»), з таго часу мусіў карыстацца дыхальным апаратам.
З кастрычніка 1945 жыў у Веймары, удзельнічаў у антыфашысцкім моладзевым руху, займаўся журналістыкай (з 1948). З пач. 1950-х працаваў на Далёкім Усходзе, ваенны карэспандэнт у Паўднёва-Усходняй Азіі (1964—1980) першы ваенны карэспандэнт з ГДР на карэйскай (1953)і в’етнамскай войнах.