адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́йненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лагаза. Размешчаны ў цэнтры раёна.
Гайненскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Лагойскі раён |
Уключае | 38 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лагаза |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
старшыня | Свібовіч Андрэй Андрэевіч[1] |
Насельніцтва (2021) | 2 502[1] |
Плошча | 271,7[1] |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223121 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гайненскі (Гаінскі) сельсавет складзе Лагойскага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гайна (Стара-Гайна). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Слабадскога сельсавета[2]. 14 красавіка 1959 года ў склад Янушкавіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Айнаравічы, Альхоўка і Бухнавічы)[3]. 24 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Коранскага сельсавета, у склад новаўтворанага Лагазінскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Загор’е, Заельнік, Зялёны Сад, Лагаза, Новае Гарадзішча, Старое Гарадзішча і Сялец)[4]. 4 сакавіка 2008 года вёска Гайна, цэнтр сельсавета, атрымала статус аграгарадка. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лагазінскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Беланы, Дабрэнева, Зялёны Сад, Кузевічы, Лагаза, Малінаўка, Медухава, Новае Гарадзішча, Новае Жыццё, Селішча, Старое Гарадзішча, Сыраеўшчына і Сялец)[5]. Не пазней за 2018 год цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лагаза.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (25 населеных пунктаў) — 1649 чалавек[6], з іх 95,2 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (38 населеных пунктаў) — 2467 чалавек[8].
Сельгаспрадпрыемствы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.