Віцебскі літаратурны музей
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віцебскі літаратурны музей — філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Створаны ў горадзе Віцебску 26 кастрычніка 1988 года паводле пастановы Віцебскага гарвыканкама. Загадчыца філіяла С. М. Казлова. Зараз знаходзіцца на рэканструкцыі.
Віцебскі літаратурны музей | |
---|---|
Заснаваны | 1988 |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Віцебская вобласць, Віцебск |
Дырэктар | С. М. Казлова |
Музей мае экспазіцыйную і выставачную залы і галерэю. Плошча агульнай экспазіцыі 250 м².
Значная частка экспазіцыі прысвечана старажытнаму Полацку і знакамітым беларускім асветнікам: Ефрасінні Полацкай, Францыску Скарыну, Сімяону Полацкаму. На фоне арыгіналаў старадрукаў прадстаўлены муляжы страчаных рэліквій нацыянальнай культуры: Друцкае евангелле, «Евангелле» В. Цяпінскага і інш. Экспазіцыя знаёміць з творчасцю беларуска-польскіх пісьменнікаў 18—19 ст.: Ф. Князьніна, Я. Баршчэўскага, А. Рыпінскага, А. Вярыгі-Дарэўскага і інш.; рускіх пісьменнікаў, шляхі якіх пралягалі праз Віцебшчыну: А. Пушкіна, М. Гогаля, І. Лажэчнікава, І. Буніна, Г. Успенскага. Рэдкія дакументы і фотаздымкі расказваюць пра Віцебскую філію літаратурнага аб'яднання «Маладняк», пра пісьменнікаў 1920—30-х гг.: В. Ластоўскага, М. Зарэцкага, У. Дубоўку, І. Батрака (Казлоўскага), пра пісьменнікаў, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: А. Гейнэ, А. Дубровіча, Р. Жалязняка, А. Жаўрука і інш.
Музей таксама праводзіць часовыя выстаўкі, прысвечаныя ў асноўным сучасным пісьменнікам, значнае месца адводзіцца творчасці У. Караткевіча і В. Быкава.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.