From Wikipedia, the free encyclopedia
Віленская аперацыя — аперацыя польскай арміі па захопу Вільні падчас польска-савецкай вайны.
Віленская аперацыя | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Польска-савецкая вайна | |||
| |||
Дата | 19—21 красавіка 1919 | ||
Месца | Вільня | ||
Вынік | перамога польскіх войск | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яна была першай наступальнай аперацыяй на літоўска-беларускім аператыўным напрамку, якой кіраваў асабіста галоўнакамандуючы Юзаф Пілсудскі. Асноўным элементам аперацыі быў рэйд 1-й кавалерыйскай брыгады падпалкоўніка Уладзіслава Бяліны-Пражмоўскага і дзеянні 2-й пяхотнай дывізіі легіёнаў генерала Эдварда Рыдз-Сміглага. Адначасовыя атакі на Ліду, Баранавічы і Навагрудак мелі на мэце звязаць значныя сілы праціўніка і адцягнуць яго ўвагу ад галоўнага кірунку. Акрамя таго, польскія часці прыкрывалі ўдарныя групы з боку Гродна ад магчымага варожага процідзеяння нямецкіх войск, яшчэ не выведзеных па Камп’енскаму перамір’ю[1].
Між тым, Рэўваенсавет Літоўска-беларускай арміі (камандуючы А. Я. Снесароў) і штаб Літоўскай дывізіі, даведаўшыся пра паразу Заходняй дывізіі пад Лідай, не прынялі тэрміновых мер па абароне Вільні. Патрабаванне камандуючага фронтам аб падрыхтоўцы горада да групавой абароны засталося толькі на паперы. У самой Вільні сур’ёзнай сілай быў толькі адзін 153-і полк[2].
Правёўшы разведку на стыку Літоўскай і Заходняй дывізій палякі засяродзілі тут конны атрад да 2000 шабляў пад камандаваннем падпалкоўніка Бяліны-Пражмоўскага, з задачай набегу на Вільню. 17 красавіка гэты атрад быў ужо пад станцыяй Беняконі, дзе меў сутычку з бронецягніком. Атрад маскіраваўся, і каманда бронецягніка не разгадала сілы і намеры праціўніка, не паведаміўшы пра гэта ў штаб. Віленскія ваенныя ўлады таксама, відаць, не надалі сур’ёзнага значэння нападу на бронецягнік у 50 км ад Вільні[2].
Між тым, атрад Бяліны, маскіруючыся, на працягу 18 красавіка здзейсніў 60-кіламетровы прабег і да 6 гадзін раніцы 19 красавіка падышоў да станцыі Вільні з паўднёва-ўсходняга боку. Налёт на станцыю быў настолькі нечаканым, што эшалон чырвонаармейцаў быў абяззброены без усялякага супраціву. Рушыўшы са станцыі ў горад, польскія кавалерысты за некалькі гадзін занялі палову Вільні, захапіўшы два масты праз Вілію. У гэты ж дзень палякамі быў адноўлены рух цягнікоў па чыгунцы Ліда — Вільня, і першы батальён пяхоты з Ліды да поўдня гэтага дня быў перакінуты ў Вільню. Завязаліся вулічныя баі ў паўднёвай і заходняй частках горада. Акрамя рэгулярных падраздзяленняў з савецкага боку ў іх удзельнічалі камуністычныя групы, з польскага боку — мясцовыя палякі[2].
Пілсудскі здолеў хутка перакінуць моцную групоўку (2-я пяхотная дывізія легіёнаў) генерала Рыдз-Сміглага ў Вільні і дамагчыся перавагі ў сілах. Між тым, штаб савецкай Літоўскай дывізіі, які знаходзіўся ў Вільні, усталяваў сувязь з палкамі і накіраваў на Вільню 6-ы полк з раёна Майшагала, але гэты полк адмовіўся наступаць на горад. Спроба падцягнуць іншыя часці, дзякуючы неарганізаванасці, скончылася таксама няўдала[2]. Пасля трохдзённых кровапралітных баёў палякам удалося ачысціць Вільню ад савецкіх войскаў. 21 красавіка, у дзень поўнага захопу горада, туды прыбыў сам маршал Пілсудскі, захоплена сустрэты мясцовымі палякамі[1].
Нечаканая Віленская катастрофа ўнесла поўнае засмучэнне ў шэрагі Літоўска-Беларускага войска. Камандаванне фронту і арміі, не маючы рэзерваў, не магло нічога зрабіць, каб адабраць назад горад. Спроба стварыць кулак з 3-й брыгады 17 дывізіі з боку Мінска ні да чаго не прывяла[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.