Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдвард Рыдз-Сміглы (польск.: Edward Rydz-Śmigły; 11 сакавіка 1886, г. Беражаны, цяпер Цярнопальская вобласць, Украіна — 2 снежня 1941) — польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, адзін з паплечнікаў Ю. Пілсудскага. Маршал Польшчы (1936).
Эдвард Рыдз-Сміглы | |
---|---|
Edward Rydz-Śmigły | |
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 1941[1] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Аўстра-Венгрыя Польшча |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1910—1911, 1914—1916, 1918—1939 |
Званне | |
Камандаваў | Вярхоўны Галоўнакамандуючы |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна Польска-ўкраінская вайна Савецка-польская вайна Другая сусветная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | удзельнік Руху Супраціўлення |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Акадэмію выяўленчых мастацтваў у Кракаве. 3 1908 у Саюзе актыўнай барацьбы, з 1912 у Стралешім саюзе (Галіцыя), рэдагаваў штомесячнік «Strzelec» («Стралец»). У 1-ю сусветную вайну ў легіёнах польскіх Ю. Пілсудскага, з ліпеня 1917 галоўны камендант Польскай вайсковай арганізацыі. 3 лістапада 1918 ваенны міністр адноўленай польскай дзяржавы. Удзельнічаў у заняцці польскімі войскамі Вільні (красавік 1919). У польска-савецкую вайну (1919—20) камавдаваў дывізіяй, арміяй, Сярэднім фронтам; удзельнічаў у заняцці Кіева (ліпень 1920), Гродна і Ліды (верасень 1920), абароне Варшавы (жнівень 1920). У 1922—35 інспектар арміі. У час майскага перавароту (1926) падтрымаў Ю. Пілсудскага і яго прыхільнікаў. З мая 1935 генеральны інспектар узброеных сіл, працаваў над 6-гадовым планам рэфармавання ўзброеных сіл краіны. У час Польскай абарончай вайны 1939 года вярхоўны галоўнакамандуючы (склаў паўнамоцтвы 7 лістапада); разам з польскім урадам перайшоў у Румынію, інтэрніраваны. У кастрычніку 1941 тайна вярнуўся ў акупіраваную нямецкімі войскамі Польшчу, намагаўся разгарнуць антыфашысцкую дыверсійную дзейнасць.
Аўтар шэрагу прац па ваеннай гісторыі і пытаннях абароны дзяржавы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.