From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Фёдаравіч Ландычэнка (12 лютага 1922 — 31 сакавіка 1980) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы.
Віктар Фёдаравіч Ландычэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 лютага 1922 |
Месца нараджэння | вёска Міхайлова (цяпер Лёзненскі раён) |
Дата смерці | 31 сакавіка 1980 (58 гадоў) |
Месца смерці | Віцебск |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1942—1966 |
Званне | гвардыі сяржант |
Часць | 90-я гвардзейская стралковая дывізія, 43-я армія, 1-ы Прыбалтыйскі фронт |
Камандаваў | камандзір аддзялення |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
В. Ф. Ландычэнка нарадзіўся ў вёсцы Міхайлова (сучасны Лёзненскі раён Віцебскай вобласці) у сялянскай сям'і. Беларус. Адукацыя сярэдняя, скончыў школу фабрычна-завадскога навучання № 4 ў Віцебску. Працаваў маляром на чыгуначнай станцыі горада Ташкента.
У Чырвонай арміі з 12 жніўня 1942 г. У 1943 годзе скончыў Ташкенцкае ваеннае пяхотнае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях на Варонежскім, Заходнім, Бранскім, 1-м Прыбалтыйскім франтах, удзельнік Курскай бітвы і вызвалення Віцебскай вобласці.
У ноч з 3 на 4 ліпеня 1944 года ў раёне горада Полацка Віцебскай вобласці Віктар Ландычэнка ў складзе групы разведчыкаў захапіў матацыкл і ўзяў у палон варожага афіцэра.
Камандзір аддзялення 92-й асобнай разведвальнай роты Віктар ландычэнка ў ноч на 11 жніўня 1944 года пераадолеў раку Мемель каля мястэчка Дворгале, размешчанага ў 28 кіламетрах на паўднёвым усходзе ад латвійскага горада Баўска, уварваўся ў варожую траншэю і забіў з аўтамата пяць праціўнікаў.
Загадам па 90-й гвардзейскай стралковай дывізіі № 081 ад 28 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі сяржант Ландычэнка Віктар Фёдаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.
31 жніўня 1944 года, камандзір аддзялення 92-й асобнай разведвальнай роты, гвардыі сяржант Віктар Ландычэнка дзеючы з групай байцоў пранік у тыл праціўніка ў раёне населенага пункта Азаліні-Межлейшы, размешчанага ў пяцідзесяці кіламетрах на поўдзень ад латвійскага горада Огрэ, дзе яны ўзялі ў палон унтэр-афіцэра і падарвалі гранатамі тры варожыя кропкі разам з іх разлікамі.
Загадам па 4-й ударнай арміі ад 24 верасня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі сяржант Ландычэнка Віктар Фёдаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.
У ноч на 18 верасня 1944 года камандзір аддзялення 92-й асобнай разведвальнай роты гвардыі сяржант Віктар Ландычэнка разам з іншымі разведчыкамі уварваўся ў населенный пункт Вецмуйжа, размешчаны ў дваццаці пяці кіламетрах у паўднёвым захадзе ад латвійскага горада Огрэ, дзе яны знішчылі кулямётны разлік, які мяшаў перамяшчэнню савецкіх пехацінцаў.
Загадам па 4-й ударнай арміі № 0606 ад 10 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі сяржант Ландычэнка Віктар Фёдаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені
Да 1945 года ў арміі. У 1947—1966 гг. служыў у органах МУС у Віцебску. Член КПСС з 1953 года.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 сакавіка 1967 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання Ландычэнка Віктар Фёдаравіч пераўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы. Але ордэн ветэрану быў уручаны толькі праз два гады, у 1967 годзе.
Пасля выхаду ў адстаўку працаваў слесарам на Віцебскім заводзе тэхналагічнага абсталявання. Памер 31 сакавіка 1980 года.
В. Ф. Ландычэнка ўзнагароджаны ордэнамі Славы трох ступеняў, медалямі (сярод іх медаль «За адвагу»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.