беларускі военачальнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́ктар Уладзі́міравіч Гуле́віч (нар. 14 мая 1969, в. Вялікая Падзер, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі военачальнік, генерал-маёр (2020)[1]. Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь (2021—2024).
Віктар Уладзіміравіч Гулевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Вальфовіч | ||||||
Пераемнік | Павел Муравейка | ||||||
Нараджэнне |
14 мая 1969 (55 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат ваенных навук[d] (2018) | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | Беларусь | ||||||
Род войскаў | сухапутныя войскі | ||||||
Званне |
|
||||||
Камандаваў | Заходнім аператыўным камандаваннем, Генеральным штабам УС РБ | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў 10 класаў сярэдняй школы, Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР з адзнакай у 1990 годзе[2].
Вайсковую службу пачаў камандзірам мотастралковага ўзвода ў Групе савецкіх войскаў у Германіі. Потым служыў у Закаўказскай ваеннай акрузе камандзірам роты, камандзірам парашутна-дэсантнай роты, начальнікам штаба — намеснікам камандзіра мабільнага батальёна асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады. Пасля распаду СССР вярнуўся на радзіму, дзе зноў камандаваў узводам і даслужыўся да камандзіра палка 103-й паветрана-дэсантнай дывізіі.
У 2002 годзе з залатым медалём скончыў камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, пасля чаго праходзіў службу на пасадах начальніка разведкі — начальніка разведвальнага аддзялення штаба асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады Сухапутных войск, камандзіра асобнага гвардзейскага мабільнага батальёна асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, старшага афіцэра аддзела ўпраўлення сіл спецыяльных аперацый Генеральнага штаба Узброеных Сіл, начальніка групы аддзела баявой падрыхтоўкі камандавання сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл, намесніка камандзіра 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады.
14 лютага 2011 года ў званні палкоўніка ўзначаліў 38-ю асобную гвардзейскую мабільную брыгаду[2]. Затым служыў намеснікам камандуючага — начальнікам аддзела баявой падрыхтоўкі камандавання сіл спецыяльных аперацый, намеснікам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый, начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі.
У 2011 годзе скончыў завочную ад’юнктуру пры Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь[3], у 2017 годзе — факультэт Генеральнага штаба ВАРБ. Падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю на тэму, звязаную з выкарыстаннем мабільных злучэнняў[3], якую абараніў у 2018 годзе.
21 лютага 2020 года прызначаны камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь[4]. 18 чэрвеня 2020 года атрымаў чарговае званне генерал-маёра[1].
11 сакавіка 2021 года ўказам Аляксандра Лукашэнкі прызначаны начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь — першым намеснікам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь[5].
25 лютага 2022 года Гулевіч быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за расійскую агрэсію супраць Украіны[6]. З таго ж года ён знаходзіцца ў санкцыйных спісах Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі, Украіны, Швейцарыі і Японіі[7].
10 мая 2024 года вызвалены ад пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення[8].
Узнагароджанны юбілейнымі медалямі і дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.