![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3c/Russia_edcp_relief_location_map.jpg/640px-Russia_edcp_relief_location_map.jpg&w=640&q=50)
Вялікі Тап
рака ў Расіі, левы прыток Конды / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікі Тап (руск.: Большой Тап[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, левы прыток ракі Конда (басейн Іртыша).
Вялікі Тап | |
---|---|
руск. Большой Тап | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 504 км |
Басейн | 6 700 км² |
Расход вады | каля 90 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Тапто |
• Месцазнаходжанне | міжрэчча Обі і Конды |
• Каардынаты | 61°34′46″ пн. ш. 65°41′01″ у. д.HGЯO |
Вусце | Конда |
• Месцазнаходжанне | каля пасёлка Лугавы |
• Каардынаты | 59°56′48″ пн. ш. 65°44′55″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Конда → Іртыш → Об → Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра |
Код у ДВР | 14010600112115300016559 |
![]() ![]() |
Даўжыня ракі 504 км. Плошча вадазбору 6700 км². Сярэдні расход вады каля 90[2] м³/с, аб’ём сцёку — 2,84[2] км³/год. Рака бярэ пачатак з возера Тапто. Працякае ў напрамку з поўначы на поўдзень па Кондзінскай нізіне і ўпадае ў Конду каля пасёлка Лугавы. Даліна ракі невыразная ў верхнім цячэнні, і вузкая (шырынёй 1,5—4 км) у сярэднім і ніжнім. Рэчышча моцна звілістае. Шырыня рэчышча ад 10—30 да 50—60 (месцамі да 100) метраў[2]. У жыўленні ракі пераважае снегавое. Замярзае Вялікі Тап у кастрычніку — лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку — маі.
Прытокі: Выхтап’я, Яхля, Антань-Яга, Пайтых, Мурах, Тамашняя, Тумра, Тум’я, Інгацья і іншыя рэкі і ручаі[3].