Вялікая французская камея (фр.: Grand Camée de France) — пяціслаёвая камея з сарданіксу, якая датуецца прыкладна 23 годам н.э. З'яўляецца самай вялікай вядомай антычнай камеяй.

Хуткія факты Матэрыял, Памеры ...
Thumb
Вялікая французская камея. 23 г. н.э.
Grand Camée de France
Матэрыял Онікс
Памеры 31 × 26,5 см
Кабінет медалёў, Парыж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Гісторыя

Дакладнае паходжанне камеі невядома, магчыма, што некаторы час яна знаходзілася ў Візантыі, а затым была набыта Людовікам Святым у Балдуіна II, імператара Лацінскай імперыі. Першым дакументальным пацверджаннем існавання камеі з'яўляецца вопіс скарбніцы Сент-Шапель да 1279 года. У 1343 Філіп VI адправіў твор Папе, які выказаў жаданне агледзець камею, пакуль яе каля 1363 года не вярнуў дафін, будучы Карл V. У 1379 годзе камея вярнулася ў Сент-Шапель да 1791 года, калі кароль вырашыў змясціць яе ў свой кабінет медалёў. У 1804 годзе камея была крадзена, але ўжо ў наступным годзе яе змаглі вярнуць назад.

Камея была вядомая пад назвай фр.: Triomphe de Joseph en Egypte і лічылася, што на ёй намалявана сцэна трыумфу Іосіфа Цудоўнага пры двары фараона, пакуль у сваім лісце рымскаму антыквару і паэту Джыралама Алеандэру ад 23 верасня 1620 года Пейрэск не ідэнтыфікаваў усе намаляваныя на ёй фігуры і не звязаў яе з імем Тыберыя[1].

Апісанне

Кампазіцыя складаецца з 24 персанажаў, размешчаны на трох узроўнях. Ідэнтыфікацыя ўсіх фігур з не можа быць выканана дакладна, аднак лічыцца, што яны адлюстроўваюць членаў дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў, а кампазіцыя ў цэлым сімвалізуе легітымнасць і адзінства імператарскай сям'і. З трох узроўняў, на якіх размешчаны персанажы, верхні сімвалізуе Алімп і заняты абагаўлёнымі памерлымі членамі дынастыі. Гэта Актавіян Аўгуст у цэнтры, злева ад яго Друз II і Германік справа на Пегасе.

Сярэдні ўзровень заняты жывымі. У цэнтры Тыберый, які трымае доўгае жазло і літуус, і яго маці Лівія Друзіла. Сярод нашчадкаў, якія акружаюць іх, адлюстраваны Нерон Юлій Цэзар Германік, прыёмны сын Германіка, Антонія. Справа малодшы сын Германіка, Друз Юлій Цэзар. Крайнія злева Агрыпіна Старэйшая і яе малалетні сын Калігула, які топча груду брані сваімі маленькімі салдацкімі ботамі (лац.: caligae).

Ніжні ўзровень аддадзены пераможаным варварам — парфянам у фрыгійскіх каўпаках і доўгавалосым германцам.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.