Вялі́кая Мара́вія, Вялікамара́ўская дзяржа́ва (лац.: Moravia Magna; 833907) — дзяржава заходніх славян у басейне Сярэдняга Дуная, якая ўзнікла ў канцы 8 — пачатку 9 ст. і дасягнула росквіту ў 860880 гадах, калі яна ахоплівала тэрыторыю сучаснай Маравіі, Славакіі, Чэхіі, Лужыцы, Паноніі, магчыма, Малой Польшчы і часткі славенскіх зямель.

Хуткія факты Вялікая Маравія, Сталіца ...
Гістарычная дзяржава
Вялікая Маравія
Moravia Magna
Thumb
< 
< 
 >
 >
 >
 >
VIII стагоддзе  907

Сталіца Веліград
Мова(ы) Стараславянская, латынь
Афіцыйная мова стараславянская мова
Рэлігія Язычніцтва, хрысціянства
Форма кіравання Манархія
Дынастыя Майміравічы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць
Thumb
Царква часоў Вялікамараўскай дзяржавы ў Копчанах (Славакія)

Гісторыя

Дзяржава заснавана князем Маймірам І. У 833 годзе Маймір пачынае вайну супраць Прыбны ў Нітры у выніку ў 836 годзе Маймір далучыў да сваіх тэрыторый суседняе Нітранскае княства[1].

Пасля смерці Майміра І у 846 франкскі кароль Людовік Нямецкі, лічачы Маравію вобласцю свайго ўплыву, садзіць на трон Расціслава, пляменніка Майміра, што выхоўваўся пры ўсходнефранкскім двары. Расціслаў імкнецца пазбавіцца апекі і ў 853 дапамог франкскім мяцежнікам, чым развязаў вайну Маравіі з Франкскім Каралеўствам. У 855 франкскія войскі ўварваліся ў Маравію і абрабавалі большую яе частку. Для таго каб узмацніцца Расціслаў пайшоў на кантакт з візантыйскім імператарам Міхаілам. У 864 Людовік зноў урываецца ў Маравію і прымушае прызнаць залежнасць ад Франкаў[2].

У 874 пасля шэрага войнаў паміж франкамі і Маравіяй паміж Людовікам II і Святаполкам ІІ быў заключаны Фархайімскі мір. Святаполк прысягнуў Людовіку на вернасць, але фактычна застаўся незалежным. Пры Святаполку Маравія дасягнула найбольшай магутнасці і пашырэння тэрыторый: у яе склад уваходзіла Заходная Славакія, Чэхія, сербскія плямёны па рацэ Сале, лужыцкія сербы, сілезскія плямёны, вісляне Кракаўскай зямлі, славяне Панноніі.

Заняпад Маравіі прыходзіцца на 895-907 гады. У гэты час адбываецца міжусобная вайна братоў Майміра ІІ і Святаполкам, што моцна аслабіла Маравію. З 902-906 Маравію рабуюць венгры. Як мяркуецца, браты Святаполк і Маймір загінулі у бітве пры Прэсбургу.

Хрысціянізацыя

Першая місіянерская дзейнасць на тэрыторыі Маравіі датуецца 831 годам, калі ў Рэгенсбургу хрысцілася некалькі мараўскіх князёў, у 845 14 чэшскіх князёў разам з іх дружынамі. Але місіянерская дзейнасць тых дзесяцігоддзяў была цесна звязана з умацаваннем франкскага палітычнага ўплыву, і, зразумеўшы гэта, Расціслаў прыняў меры да стварэння ўласнага кліру. У 863 пляменнік і спадкаемец Майміра Расціслаў запрашае ў Вялікую Маравію з Візантыі місіянераў-асветнікаў Кірыла і Мяфодзія для пашырэння хрысціянскага веравучэння на славянскай мове. У 880 годзе выйшла папская була з дазволам пісьменнасці, створанай Кірылам, і з загадам славіць Хрыста, а таксама чытаць Евангелле на славянскай мове[3].

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.