Выдрыцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вы́дрыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытараыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Выдрыца.
Выдрыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Крупскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Выдрыца |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 321 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222010 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 31 сакавіка 1977 года ў склад Ухвальскага сельсавета перададзены вёскі Гумны і Узнаж[1]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ухвальскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 321 чалавек[3], з іх 96,3 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,6 % — палякі[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Выдрыца, Вялікае Горадна, Малое Горадна і Прудок.