вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялі́кае Го́радна[1] (трансліт.: Vialikaje Horadna, руск.: Великое Городно) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ухвальскага сельсавета.
Вёска
Вялікае Горадна
|
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Выдрыцкага сельсавета[2].
За 0,1 км ад вёскі ўрочышча Замак — гарадзішча VI ст. да н.э. — VII ст., адкрытае ў 1883 годзе Пакроўскім, а таксама курганны могільнік.
Вядомы прынамсі з 1517 і 1526 гадоў, Сігізмунд Герберштэйн згадвае Гродна ў сваіх «Запісках аб маскоўскіх справах» (1549) як паселішча паміж Барысавым і Друцкам на шляху сваіх пасольстваў. З «Запісак» Горадна трапіла на карты Польшчы і ВКЛ, выдадзеныя Вацлавам Градзецкім (1558) і Якубам Гаштальдзі (1567).[3] Невядома ці быў тады падзел на Вялікае і Малое Горадна, ці было толькі адно паселішча.
У 1670 годзе згадваюцца дзве вёскі Вышняе Горадна і Горадна — па 6 дымоў кожнае, у Забобраўскай воласці Аршанскага павета.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.