From Wikipedia, the free encyclopedia
Вось супраціву (перс.: محور مقاومت, араб. محور المقاومة) — неафіцыйная антыізраільская і антызаходняя ваенна-палітычная кааліцыя на чале з Іранам[1][2]. У яе ўваходзяць розныя ўзброеныя групоўкі ў Палесціне, Сірыі і Ліване[3][4]. Сірыйскія апалчэнцы-баасісты, іракскія шыіцкія ісламісты, якія ўваходзяць у склад санкцыянаваных іракскім урадам Сіл народнай мабілізацыі, і рух хусітаў у Емене, таксама лічацца часткай альянсу.
Упершыню тэрмін «вось супраціву» быў выкарыстаны лівійскай штодзённай газетай «Аз-Захф Аль-Ахдар» у адказ на заяву амерыканскага прэзідэнта Джорджа Буша пра «вось зла»[5].
Праграма кааліцыі складаецца з трох асноўных слупоў: захаванне рэжыму Башара Асада ў Сірыі, падтрыманне доступу да паставак зброі і грошай з Ірана, недапушчэнне прыходу да ўлады ў Сірыі суніцкага ўрада[6]. Акрамя таго, вось выступае супраць Ізраіля[7] і імкнецца да яго поўнага знішчэння[8][9][10][11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.