![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f7/PIA17655_-_Titan%2527s_North_Polar_Region.jpg/640px-PIA17655_-_Titan%2527s_North_Polar_Region.jpg&w=640&q=50)
Возера Альбана (Тытан)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Альбана (англ.: Albano Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах 65°54′ пн. ш. 123°36′ з. д.65,9° пн. ш. 123,6° з. д. / 65.9; -123.6.[1]
Дыяметр возера складае 6,2 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Альбана з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.
Названа ў гонар зямнога возера Альбана, размешчанага на тэрыторыі Італіі.[1]