былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вецярэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Вецярэвічы 2.
Вецярэвіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пухавіцкі раён |
Уключае | 31 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Вецярэвічы 2 |
Дата ўтварэння | 4 студзеня 1964 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 954 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 4 студзеня 1964 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Селецкага і Слабадскога сельсаветаў. 29 лютага 1968 года з часткі сельсавета зноў утвораны Селецкі сельсавет. 15 чэрвеня 1972 года скасавана вёска Варонічы[1]. 11 чэрвеня 1984 года скасавана вёска Зарэчча[2]. 29 чэрвеня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Селецкага сельсавета (22 населеныя пункты: Борцы, Бярэзнікі, Выемка, Грыбное, Дубавое, Ельнікі, Завод, Ільінка, Карнічае, Кашалі, Ладымер, Медзенае, Міжылішча, Мірная, Пагарэлец, Паднямонец, Парэчча, Пахар, Рудзіца, Селецк, Селішча і Ямнае)[3]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шацкага сельсавета[4].
Насельніцтва сельсавета станам на 1999 год складала 846 чалавек, паводле перапісу 2009 года — 954 чалавекі[5], з іх 95,5 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,5 % — палякі, 0,5 % — украінцы[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 31 населены пункт: Антанова, Борцы, Бярэзнікі, Вецярэвічы, Вецярэвічы 2, Выемка, Вяркалы, Грыбное, Дубавое, Ельнікі, Завод, Ільінка, Карнічае, Кашалі, Ладымер, Лучкі, Медзенае, Міжылішча, Мірная, Міхалова, Пагарэлец, Паднямонец, Парэчча, Пахар, Пратасаўшчына, Пруцк, Рудзіца, Селецк, Селішча, Слабада і Ямнае.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.