From Wikipedia, the free encyclopedia
Верхнялужыцкая мова (в.-луж.: hornjoserbska rěč) — мова лужыцкіх сербаў і адна з афіцыйных моў Германіі.
Верхнялужыцкая мова | |
---|---|
Саманазва | Hornjoserbšćina |
Краіны | Германія |
Рэгіёны | Саксонія |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Верхнялужыцкая моўная камісія |
Агульная колькасць носьбітаў | каля 20 000 |
Статус | знікаючая (definitely endangered)[1]; дрэнны (endangered)[2] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацінка (Верхнялужыцкі варыянт) |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | hsb |
ISO 639-3 | hsb |
WALS | sou |
Ethnologue | hsb |
ELCat | 4280 |
IETF | hsb |
Glottolog | uppe1395 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Адносіцца да славянскай групы моў. Агульны лік носьбітаў — каля 40 000 чалавек, яны жывуць у Саксоніі. Лік носьбітаў мовы ў штодзённым жыцці значна ніжэйшы.
Агульны лік лужыцкіх сербаў у Горнай Лужыцы — 40 000, аднак актыўна карыстаюцца мовай — 13 000. Агульны лік лужычан у Дольнай Лужыцы — 20 000, аднак актыўна карыстаюцца мовай — 7 000. У адрозненне ад ніжнялужыцкай мовы, верхнялужыцкая мова не знаходзіцца на мяжы вымірання. Усяго ж пражываюць у Лужыцы прыкладна 600 000 чалавек — лужычанаў і нелужычанаў (немцаў). Цэнтрам верхнялужыцкай культуры з’яўляецца горад Баўцэн у Саксоніі.
Націск заўсёды падае на першы склад. Шэраг фанетычных асаблівасцей збліжае верхнялужыцкую мову з беларускай: наяўнасць фрыкатыўнага /h/, змякчэнне гукаў /d/, /t/ адпаведна да /dź/, /ć/, наяўнасць прыстаўнога /в/.
|
|
Naša wjeska
To je naša wjeska. Blisko wjeski je lěs. Tam widźiš našu chěžu. Wokolo chěže je zahroda. W zahrodźe je naša wowca. Naša kruva tam njeje. Tu je dróha do města. Widźiš tam šulu? Tam je naš wučer. Wučer ma psyka. Blisko zahrody je naš susod. Susod ma awto a jědźe do města. Maš doma tež awto? Blisko dwora je štom. Wokoło štoma je trawa. Što hišće widźiš?
Нашая вёска
Гэта наша вёска. Паблізу вёскі ё лес. Там бачыш нашу хату. Вакол хаты агароджа. У агароджы нашая авечка. Нашая карова там не есь. Вось дарога ў горад. Бачыш там школу? Там наш настаўнік. Настаўнік мае сабаку. Паблізу агароджы наш сусед. Сусед мае аўтамабіль і ездзіць у горад. А ты маеш дома аўтамабіль? Паблізу двара ё дрэва. Вакол дрэва трава. Што яшчэ ты бачыш?
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.