![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/39/Berber-map.png/640px-Berber-map.png&w=640&q=50)
Варварскі бераг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Варварскі бераг (фр.: Côte des Barbaresques) — еўрапейская назва міжземнаморскага ўзбярэжжа Паўночнай Афрыкі, з часоў позняга Сярэднявечча (XV стагоддзе) і да XIX стагоддзя.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/39/Berber-map.png/640px-Berber-map.png)
Да варварскага берагу адносілі ўзбярэжжа краін Магрыба: Алжыра, Туніса і Марока. Часам таксама ўзбярэжжа Лівіі і Егіпта. Там размяшчалася мноства партовых баз, у якіх размяшчаліся берберыйскія піраты-карсары, што наводзілі жах на хрысціянскіх жыхароў паўночнага Міжземнамор'я. Не выпадкова, асцерагаючыся набегаў піратаў-гандляроў рабамі, еўрапейскія жыхары большасці прыбярэжных паселішчаў сыходзілі на вяршыні гор і ўнутр прыбярэжных краін. Насельніцтва варварскага берага ў Сярэднія стагоддзі было мусульманскім і складалася з арабаў, бербераў і шматлікіх еўрапейскіх (сакаліба) і афрыканскіх рабоў.