Валянцін Стэфановіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Валянцін Стэфановіч (нар. 14 кастрычніка 1972, Мінск) — беларускі праваабаронца і палітычны вязень, член Рады Праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) .
Валянцін Стэфановіч | |
---|---|
Род дзейнасці | праваабаронца, палітычны вязень |
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1972 (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Аліна Стэфановіч |
Дзеці | Мае сына і дзвюх дачок |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў 1972 г. у Мінску[1].
У пачатку 90-х гг. удзельнічаў у акцыях Беларускага народнага фронту, у 1994 г. быў назіральнікам ад БНФ на першых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі[2].
Скончыў МІПСА, спецыяльнасць — правазнаўства.
У 1996 г. стаў сузаснавальнікам «Маладога Фронту», у 1997 г. абраны сустаршынёй арганізацыі, але неўзабаве пакінуў яе[2].
З верасня 1998 г. — у праваабарончай арганізацыі «Вясна»[2]. Намеснік старшыні з 2000 года[1].
27 кастрычніка 2022 г. — у рамках 41-га Кангрэса Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч быў пераабраны віцэ-прэзідэнтам FIDH[3].
14 ліпеня 2021 г. арыштаваны сілавымі органамі рэжыму Лукашэнкі ў сябе дома. Першапачаткова разам з іншымі кіраўнікамі «Вясны» Алесем Бяляцкім і Уладзімірам Лабковічам абвінавачаны ў тым, што праваабаронцы «не зарэгістравалі арганізацыю, якой яны кіруюць, ва ўстаноўленым парадку ў якасці юрыдычнай асобы, а таксама ў якасці падаткаплацельшчыка, і не прадставілі адпаведныя звесткі ў падатковыя органы, чым схавалі ад падатковых органаў звесткі аб ажыццёўленых выплатах, асобах, якія выплацілі ад імя арганізацыі працы (якія аказалі паслугі) і ўхіліліся ад прызнання арганізацыі падаткавым агентам»[3]. Потым дадаткова разам з імі абвінавачаны ў кантрабандзе і «фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
3 сакавіка 2023 г. у судзе Ленінскага раёна суддзя Марына Запаснік прызначыла Валянціну Стэфановічу 9 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму[3]. У сваім апошнім слове ён адзначыў: «Я яшчэ раз заяўляю, што мой пераслед звязаны выключна з маёй праваабарончай дзейнасцю — легітымнай і мірнай. Гэты пераслед з’яўляецца выключна палітычна матываваным. Але дзейнасць „Вясны“ гэта ніякім чынам не спыніць» [4]. Прысуд па разгляду апеляцыйнай скаргі быў пакінуты без зменаў [3].
Мае сына і дзве дачкі [2].
25 сакавіка 2023 года ўзнагароджаны медалём ордэна Пагоні[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.