Валынскае ваяводства (1566—1795)
ваяводства Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай From Wikipedia, the free encyclopedia
ваяводства Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай From Wikipedia, the free encyclopedia
Валынскае ваяводства[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага (з 1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — горад Луцк.
Валынскае ваяводства | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна |
Вялікае Княства Літоўскае Каралеўства Польскае |
||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | Луцк | ||
Дата ўтварэння | 1566 | ||
Дата скасавання | 1795 | ||
Ваяводы | Ваяводы валынскія | ||
Кашталяны | Кашталяны валынскія | ||
Плошча | 38,3 тыс. | ||
Час існавання | 1566—1795 | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У ВКЛ ваяводская харугва была карычневага колеру з выявай «Пагоні» ў белым полі (або зямельнага герба — простага белага крыжа на чырвоным фоне)[2].
Утварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) на аснове Валынскай зямлі[2].
У 1569 годзе, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) паўднёва-заходняя частка Крэменецкага павета адыйшла да Аўстрыі. У 1793, па другім падзеле Рэчы Паспалітай, палова ваяводства апынулася пад уладай Расійскай імперыі. У тым жа годзе са складу Валынскага вылучылі Уладзімірскае ваяводства.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) спыніла сваё існаванне.
Падзялялася на тры паветы: Луцкі, Уладзімірскі і Крэменецкі.
Ваяводскі соймік праводзіўся ў Луцку, там жа склікалася паспалітае рушэнне. Павятовыя соймікі праходзілі ў Луцку, Уладзіміры і Крэменцы.
Мясцовая шляхта абірала шэсць паслоў на Сойм Рэчы Паспалітай.
У Сенаце Рэчы Паспалітай Валынскае ваяводства мела двух свецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.