род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Валжа́нка[4] (Arúncus) — род кветкавых раслін сямейства ружавых. Каля 10 відаў.
Валжанка | |||||||||||||||||
Валжанка звычайная | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Aruncus L., 1758 | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Двухдомныя шматгадовыя травяністыя расліны або кусты з галінастым сцяблом вышынёй да 2 м і тоўстым дравяністым карэнішчам. Лісце двойчы-, тройчыперыстае, пілавата-зубчастае, на доўгіх чаранках. Кветкі дробныя, белыя або крэмавыя, у коласападобных гронках, сабраных у буйную раскідзістую мяцёлку. Плод — шматлістоўка. Дэкаратыўныя, лекавыя і меданосныя расліны[5].
Пашыраны ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я, пераважна ў горных раёнах. Рэлікты трацічнай тургайскай флоры[5].
На тэрыторыі Беларусі ў заходніх і цэнтральных раёнах трапляецца валжанка звычайная, або двухдомная (Aruncus vulgaris)[5].
У род уваходзяць 1—4 ці больш відаў, межы паміж якімі размыты. Нярэдка ўсе яны аб’ядноўваюцца ў адзін паліморфны від — A. dioicus.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.