Ваканай
горад у Японіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваканай[1] (яп.: 稚内市 Ваканай-сі) — порт на востраве Хакайда, самы паўночны горад Японіі.
Хуткія факты Краіна, Прэфектура ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Плошча горада складае 760,84 км²,[2] насельніцтва — 38 944 чалавека (30 верасня 2010)[3], шчыльнасць насельніцтва — 51,19 чал./км².
Горад размешчаны на беразе праліва Лаперуза Ахоцкага мора, які аддзяляе Хакайда ад вострава Сахалін. Заснаваны горад 1 красавіка 1949 года. Клімат вільготны, дажджлівы і ветраны, за год выпадае больш за 1 100 мм ападкаў. Узімку звычайна выпадае снег.
Гарады Южна-Сахалінск, Невельск і Карсакаў — пабрацімы Ваканая.[4] Порт часта наведваецца маракамі з Расіі.