![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4d/Flag_of_Yuzhno-Sakhalinsk_%2528Sakhalin_oblast%2529.svg/langbe-640px-Flag_of_Yuzhno-Sakhalinsk_%2528Sakhalin_oblast%2529.svg.png&w=640&q=50)
Южна-Сахалінск
горад у Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Южна-Сахалінск (руск.: Южно-Сахалинск, да 1946 — Тоёхара) — горад (з 1946) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Сахалінскай вобласці. Насельніцтва 173,6 тыс. чал. (2005). Горад размешчаны ва ўсходняй частцы Сахаліна, на рацэ Сусуя.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Заснаваны ў 1882 як сяло Уладзіміраўка. З 1905 да 1946 горад знаходзіўся ў складзе Японіі, зваўся Таёхара (豊原市), з’яўляўся цэнтрам прэфектуры Карафута. У канцы вайны быў заняты савецкімі войскамі, перайменаваны ў Южна-Сахалінск і прызначаны адміністрацыйным цэнтрам спачатку Южна-Сахалінскай, а затым Сахалінскай вобласці.
Сахалінскі дзяржаўны ўніверсітэт, Южна-Сахалінскі інстытут эканомікі, права і інфарматыкі, 4 філіялы іншых расійскіх ВНУ.