![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1a/Banian.jpg/640px-Banian.jpg&w=640&q=50)
Вайш’і
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайш’я (санскр.: वैश्यः «адданы») — адна з 4 асноўных варн у індуізме. Уяўляе сабою групу каст, традыцыйна засяроджаных вакол рамяства, гандлю, дробнага землеўладання.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1a/Banian.jpg/320px-Banian.jpg)
У індуісцкай міфалогіі з’яўленне вайш’яў звязана з узнікненнем свету. Паводле гімна X.XC Рыгведы[1], пры ахвярапрынашэнні першачалавека Пурушы багі зрабілі з яго вуснаў брахманаў, з рук — раджаў, са сцёгнаў — вайш’яў, з ног — шудраў. Вайш’яў прылічаюць да двіджа (літаральна «двойчы народжаных»)[2], паколькі яны абавязаны прайсці абрад ініцыяцыі пры пераходзе ў дарослы стан. Як рэлігійная варна вайш’і атаясняліся з жоўтым колерам.
Большасць вайш’яў жыве на поўначы Індыі. Адна з найбуйнейшых груп каст — гандляры банія. Лічыцца, што гэта група была сфарміравана з 18 родаў каля 5000 гадоў таму[3]. У нашы дні іх агульная колькасць у Паўднёвай Азіі набліжаецца да 29 млн чалавек[4]. У сваю чаргу, банія падзяляюцца на 3 эндагамныя падкасты: біса, даса і панча. Кожная каста мае свае рэлігійныя прадпісанні і абавязкі. Іншыя касты вайш’яў таксама маюць складаную ўнутраную структуру.
З касты модх банія, што адносіцца да варны вайш’яў, паходзіў Махатма Гандзі.