Бітва на Косавым полі (сербск.: Бој на Косову чи Косовска битка; турэцк.: Kosova Meydan Muharebesi) — буйная бітва, якая адбылася 15 —16 чэрвеня[2] 1389 годзе паміж аб'яднанымі войскамі сербскіх феадалаў і Баснійскага каралеўства і турэцкім войскам на Косавым полі, у 5 кіламетрах ад сучаснай Прышціны. Сербскія войскі ўзначальвалі князь Лазар Хрэбелянавіч, Вук Бранкавіч і вялікі ваявода Улатка Вукавіч. Асманскім войскам камандаваў султан Мурад I разам з сваімі сынамі Якубам і Баязідам.
Хуткія факты Бітва на Косавым полі, Дата ...
Бітва на Косавым полі |
---|
Бітва на Косавым полі (XVI век) |
Дата |
1389 |
Месца |
Косава поле |
Вынік |
Паражэнне сербскага войска |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
15.000 - 25.000 чалавек[1]
| 30.000 - 40.000 чалавек[1]
|
|
Страты |
загінуў кіраўнік дзяржавы, вялікія
| загінуў кіраўнік дзяржавы, вялікія
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Падчас бітвы загінула большая частка абодвух войскаў і абодва правадыры: Лазар, які трапіў у палон і быў пазней пакараны, і Мурад, меркавана забіты Мілашам Абілічам. Нягледзячы на перамогу асманскіх войскаў, адразу ж пасля бітвы войска султана спешным маршам накіравалася да Адрыянопаля з-за вялікіх страт, а таксама з-за асцярогі спадчынніка Мурада Баязіда, што смерць яго бацькі можа прывесці да смуты ў Асманскай імперыі. Косаўская бітва адыгрывае важную ролю ў сербскай нацыянальнай самасвядомасці, гісторыі і фальклоры.
Лазар і Мілаш Абіліч ушаноўваюцца як святыя праваслаўнай царквой[3][4].