Мілаш Абіліч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мілаш Абіліч, або Кабіліч (сербск.: Милош Обилић) — персанаж сербскага фальклору, які раніцай у дзень бітвы на Косавым полі (1389) закалоў турэцкага султана Мурада ў яго ж шатры. У сярэдневяковых крыніцах не згадваецца, само імя «Абіліч» упершыню зафіксавана ў XVIII стагоддзі.
Хуткія факты Мілаш Абіліч, Дата нараджэння ...
Мілаш Абіліч | |
---|---|
сербск.: Милош Обилић | |
Дата нараджэння | каля 1350 |
Дата смерці | 28 чэрвеня 1389(1389-06-28) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Лазар Хрэбелянавіч |
Званне | рыцар |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Паводле падання ў яго канчатковай форме, Мілаш быў закатаваны па загадзе Баязіда ў той жа дзень разам з сербамі, захопленымі на Косавым полі. У асманскіх крыніцах сказана, што Мурад загінуў ад рукі сербскага воіна, які прыкінуўся мёртвым.