![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/18/Kolyma.png/640px-Kolyma.png&w=640&q=50)
Бярозаўка (прыток Калымы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бяро́заўка (руск.: Берёзовка[2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток ракі Калыма (басейн Усходне-Сібірскага мора).
Бярозаўка | |
---|---|
руск. Берёзовка | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 517 км |
Басейн | 24 800 км² |
Расход вады | 105[1] м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Юкагінскае плскагор’е |
• Вышыня | 359[1] м |
• Каардынаты | 66°05′02″ пн. ш. 156°23′25″ у. д.HGЯO |
Вусце | Калыма |
• Каардынаты | 67°36′53″ пн. ш. 155°28′25″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Калыма → Усходне-Сібірскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Якуція |
Раён | Сярэднекалымскі улус |
Код у ДВР | 19010100512119000044030 |
![]() ![]() |
Даўжыня ракі 517 км. Плошча вадазбору 24 800 км². Сярэдні расход вады ў вусці каля 105 м³/с, за 202 км ад вусця (каля пасёлка Бярозаўка) — 63 м³/с[1]. Найбольшы расход вады каля пасёлка Бярозаўка складае 254[1] м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 3,314[1] км³/год.
Выток Бярозаўкі і большая частка яе басейна знаходзіцца на Юкагінскім пласкагор’і. Працякае ў шырокай даліне. Рэчышча звілістае. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Перамярзае ў вярхоўі і зрэдку — ў сярэднім цячэнні. Асноўныя прытокі: Сівер, Лісіная, Супры (правыя), Летняя, Бытыгынджа (левыя). У басейне ракі каля 2000 азёр агульнай плошчай 44,8 км²[1].