Бяро́завічы[1] (трансліт.: Biarozavičy, руск.: Берёзовичи; да 1964 года Па́ршавічы) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр Бярозавіцкага сельсавета. Насельніцтва 686 чал. (2005)[2].
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Вёска
Бярозавічы
Бярозавічы на карце Беларусі ±
|
|
Закрыць
Вёска знаходзіцца за 20 км на захад ад Пінска, 170 км ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі «Малоткавічы» на лініі Брэст—Лунінец, каля шашы Гомель—Кобрын (М10).
- 1492 г. — упамінаецца ў дарчай грамаце пінскай княгіні Мар'і Сямёнавай на дварышча Фурсу Іванавічу[2].
- Сярэдзіна XVI ст. — у складзе Пінскага староства каралевы Боны Сфорцы, цэнтр войтаўства, у складзе Ставецкага двара[2].
- 1596 г. — у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства ВКЛ, цэнтр войтаўства[2].
- 1793 г. — пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай вёска ўвайшла ў склад Расійскай імперыі[2].
- 1796 г. — у складзе Пінскага павета Мінскай губерніі[2].
- 1878 г. — пабудавана Пакроўская царква[3].
- 1921—1939 гг. — у складзе Польшчы, вёска ў Жабчыцкай гміне Пінскага павета Палескага ваяводства[2].
- 1939 г. — у складзе БССР[2].
- 1940 г. — у складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці, цэнтр сельсавета[2].
- Ліпень 1941 — ліпень 1944 г. — вёска акупіравана нямецкімі захопнікамі[2].
- 1957 г. — у складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці[2].
- 30 ліпеня 1964 г. — вёска Паршавічы перайменавана ў Бярозавічы[4].
- 1 жніўня 1964 г. — Паршавіцкі сельсавет перайменаваны ў Бярозавіцкі[5].
- 1886 год — 431 чал.[2]
- 1921 год — 750 чал.[2]
- 1940 год — 1 048 чал.[2]
- 1957 год — 1 833 чал.[2]
- 1970 год — 1 042 чал.[2]
- 1995 год — 738 жыхароў, 309 двароў.
- 2005 год — 686 чал.[2]
У вёсцы знаходзяцца яслі-сад[7] і сярэдняя школа[8].
- В. А. Філанюк — беларускі ўрач-гігіеніст.
- А. С. Якубчык — заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1957)[2].
- Уладзімір Адамавіч Галаўко (нар. 1960) — беларускі спецыяліст у галіне сістэмнага аналізу, кіравання і апрацоўкі інфармацыі.
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Паршэ́вічы, Па́ршывічы
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 386. ISBN 978-985-11-0388-7.
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В. Я. Абламскі [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — С. 89. ISBN 978-985-6828-35-8.
Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).