![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f8/Blv-haussmann-lafayette.jpg/640px-Blv-haussmann-lafayette.jpg&w=640&q=50)
Бульвар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бульвар (фр.: boulevard) — паласа дрэвавых або кустовых насаджэнняў уздоўж гарадскіх вуліц, праспектаў і набярэжных. Як форма зялёных насаджэнняў бульвары з'явіліся ў гарадах Заходняй Еўропы ў 17-18 ст. Прызначаюцца для дэкаратыўнага ўпрыгожвання вуліц і паляпшэння іх санітарна-гігіенічнага стану, аховы будынкаў ад пылу, газу і шуму, рэгулявання руху транспарту і пешаходаў. Ствараюцца пераважна ў буйных гарадах і прамысловых цэнтрах.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f8/Blv-haussmann-lafayette.jpg/640px-Blv-haussmann-lafayette.jpg)
Бываюць бульвары закрытыя (для транспартных патокаў) і адкрытыя (для пешаходаў), размяшчаюцца абапал ці на адным (пры недастатковай шырыні) боку вуліцы. Для стварэння бульвараў выкарыстоўваюцца прысадныя і групавыя пасадкі дрэў, жывыя агароджы, кусты і кветнікі. Найбольш прыдатныя для бульвараў газаўстойлівыя, са шчыльнай кронай дрэвавыя і кустовыя расліны (каштан, ліпа, бяроза бародаўчатая, вяз шурпаты, акацыя жоўтая).