From Wikipedia, the free encyclopedia
Брытанскія заморскія тэрыторыі (англ.: British overseas territories) — чатырнаццаць тэрыторый, якія знаходзяцца пад суверэнітэтам Вялікабрытаніі, але не з’яўляюцца яе часткай.
Назва «Брытанскія Заморскія Тэрыторыі» была ўведзена ў 2002 годзе Законам аб Брытанскіх Заморскіх тэрыторыях і замяніла тэрмін «Брытанскія залежныя тэрыторыі» (англ.: British-Dependent Territories), які змяшчаўся ў Законе аб брытанскім падданстве 1981 года. Да гэтага тэрыторыі называліся калоніямі ці кароннымі калоніямі. У дачыненні да Брытанскіх Заморскіх Тэрыторый таксама можа выкарыстоўвацца назва «Заморскія Тэрыторыі Вялікабрытаніі», або проста «Заморскія Тэрыторыі», калі прыналежнасць зразумелая з кантэксту.
Астравы Джэрсі, Гернсі, а таксама Востраў Мэн таксама знаходзяцца пад суверэнітэтам Брытанскай Кароны, але маюць некалькі іншыя канстытуцыйныя адносіны з Вялікабрытаніяй і паслядоўна класіфікуюцца як Каронныя землі (Каронныя ўладанні, англ.: Crown dependencies), а не заморскія тэрыторыі. Заморскія тэрыторыі і каронныя землі варта адрозніваць ад Садружнасці Нацый (англ.: Commonwealth of Nations), добраахвотнага саюза былых брытанскіх калоній, а з нядаўняга часу — некаторых іншых краін, напрыклад, Мазамбіка, якія далучыліся да Садружнасці з фінансавых і палітычных меркаванняў.
У гістарычным кантэксце калоніі, якія былі часткай Вялікабрытаніі, варта адрозніваць ад пратэктаратаў, якія, знаходзячыся пад брытанскім кантролем, намінальна захоўвалі незалежнасць. Іх таксама не варта блытаць з дамініёнамі, незалежнымі дзяржавамі, якія мелі роўны статус з Вялікабрытаніяй у Брытанскай імперыі, а пасля Вэстмінстэрскага статута 1931 года — у Брытанскай Садружнасці Нацый. Каронныя калоніі, напрыклад, Ганконг, адрозніваліся ад іншых калоній тым, што кіраваліся непасрэдна Каронай і не мелі аўтаноміі, якая была ў самакіравальных калоніях, напрыклад, у Бермудскіх астравах.
Агульнае насельніцтва тэрыторый складае каля 230 тысяч чалавек (пастаяннае насельніцтва), плошча — 18 131 км². Акрамя таго, Вялікабрытанія прэтэндуе на частку антарктычнай тэрыторыі (Брытанская Антарктычная тэрыторыя) плошчай 1 709 400 км², але, паводле Дагавора аб Антарктыцы, падпісанага і ратыфікаванага Вялікабрытаніяй, гэтыя тэрыторыі не могуць знаходзіцца ва ўладанні асобных дзяржаў.
Першыя брытанскія калоніі ў Новым Свеце з’яўляліся паселішчамі брытанскіх падданых у землях, якія дагэтуль знаходзіліся па-за ўладаннямі Брытанскай Кароны. Першай такой калоніяй стаў Ньюфаўндленд, дзе ў XVI стагоддзі брытанскія рыбакі засноўвалі сезонныя паселішчы.
У 1607 годзе з’явілася паселішча Джэймстаўн, першая пастаянная калонія ў Віргініі (тэрмін, які ўжываўся ў дачыненні да ўсёй Паўночнай Амерыкі). У 1609 годзе на Бермудскіх астравах пасяленцамі, якія пацярпелі караблекрушэнне, была заснавана другая калонія, якая, пасля страты ў 1783 годзе амерыканскіх калоній, стала найстарэйшай брытанскай калоніяй (англійскія калоніі сталі называцца брытанскімі ў 1707 годзе, пасля аб’яднання Англіі і Шатландыі і ўтварэння Каралеўства Вялікабрытанія).
Канчатковы спіс тэрыторый, якія атрымалі статус кароннай калоніі:
Рост Брытанскай імперыі ў XIX стагоддзі, які дасягнуў піка ў 1920-х гадах, прывёў да таго, што Вялікабрытанія далучыла больш за чвэрць сушы, уключаючы тэрыторыі ў Азіі і Афрыцы, якія мелі значнае мясцовае насельніцтва і ўтрымліваліся не для каланізацыі, а з камерцыйных ці стратэгічных меркаванняў. У канцы XIX стагоддзя вялікія пасяленчыя калоніі ў Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Паўднёвай Афрыцы сталі самакіравальнымі і атрымалі незалежнасць ва ўсіх пытаннях, за выключэннем знешняй палітыкі, абароны і гандлю. Разрозненыя самакіравальныя калоніі аб’ядналіся, утварыўшы федэрацыі: Канаду ў 1867 годзе і Аўстралійскі Саюз у 1901. Гэтыя, а таксама іншыя вялікія самакіравальныя калоніі ў 1920-х гадах атрымалі назву дамініёнаў і здабылі поўную незалежнасць на падставе Вэстмінстэрскага статута 1931 года. Імперыя была пераназвана ў Брытанскую садружнасць, якая з 1949 года стала называцца Садружнасцю Нацый. Незалежнасць атрымала большасць брытанскіх калоній у Афрыцы, Азіі і Вест-Індыі. Некаторыя былыя калоніі сталі Каралеўствамі Садружнасці, пакінуўшы брытанскага манарха ў якасці намінальнага кіраўніка дзяржавы, іншыя сталі рэспублікамі, аднак прызналі каралеву Елізавету II у якасці Главы Садружнасці.
У 1980-х Вялікабрытанія страціла апошнія мацерыковыя калоніі — Паўднёвую Радэзію (цяпер Зімбабвэ) у Афрыцы ў 1980 годзе, і Брытанскі Гандурас (цяпер Беліз) у Цэнтральнай Амерыцы ў 1981. Апошняй буйной калоніяй заставаўся Ганконг, які меў насельніцтва звыш 5 мільёнаў чалавек. У адрозненне ад іншых тэрыторый, Ганконг з адміністрацыйнага пункту гледжання складаўся з дзвюх частак:
З прычыны набліжэння 1997 года Вялікабрытанія і КНР падпісалі Сумесную кітайска-брытанскую дэкларацыю, паводле якой увесь Ганконг у 1997 годзе станавіўся «спецыяльным адміністрацыйным рэгіёнам» КНР, пры шматлікіх умовах, якія павінны былі гарантаваць захаванне капіталістычнай эканомікі Ганконга і ладу жыцця, які сфарміраваўся падчас брытанскага валадарства, прынамсі, 50 гадоў пасля яго перадачы.
Перадача ўсяго Ганконга была прадыктавана тым, што яго інфраструктура была ў значнай ступені звязана з правінцыяй Гуандун, і ўласна брытанскія тэрыторыі не маглі існаваць без кітайскіх паставак.
Пасля вяртання Ганконга Кітаю астатнімі каланіяльнымі ўладаннямі Вялікабрытаніі з’яўляюцца, галоўным чынам, невялікія астраўныя тэрыторыі з невялікім насельніцтвам, а таксама незаселеная Брытанская антарктычная тэрыторыя. Гэтыя тэрыторыі не атрымалі незалежнасці па розных прычынах, у прыватнасці:
У 2002 годзе Брытанскі Парламент зацвердзіў Закон аб Брытанскіх Заморскіх тэрыторыях. Ён змяняў назву «залежныя тэрыторыі» на «заморскія тэрыторыі» і аднаўляў паўнавартаснае брытанскае грамадзянства для іх жыхароў (за выключэннем тэрыторыі ваенных баз на Кіпры).
У наш час Брытанскія Заморскія тэрыторыі існуюць ва ўсіх рэгіёнах свету — у Карыбскім басейне (Паўночная Амерыка), Фалклендскія астравы (Паўднёвая Амерыка), Востраў Святой Алены ў Афрыцы, Піткэрн у Акіяніі, Гібралтар у Еўропе, Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне у Азіі і Паўднёвыя Сандвічавы астравы ў Антарктыцы.
Сцяг | Герб | Тэрыторыя | Рэгіён | Дэвіз | Плошча км² | Колькасць насельніцтва (год перапісу) | Сталіца |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ангілья | Вест-Індыя | Strength and Endurance | 102,0 | 13 037 (2011) |
Валі | ||
Бермуды | Паўночная Атлантыка | Quo fata ferunt (лац.: «Куды занясе (нас) лёс») | 53,2 | 64 237 (2010) |
Гамільтан | ||
Брытанская Антарктычная тэрыторыя | Антарктыка | Research and discovery | 1 709 400 | 200 (персанал) | Ротэра (асноўная база) | ||
Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Індыйскі акіян | In tutela nostra Limuria (лац.: «Лемурыя пад нашай апекай») | 60 | 2800 (ваенны і абслуговы персанал) |
Дыега-Гарсія (ваенная база) | ||
Брытанскія Віргінскія астравы | Вест-Індыя | Vigilate (лац.: «Будзь пільным») | 153 | 24 939 (2010) |
Род-Таўн | ||
Кайманавы астравы | Вест-Індыя | He hath founded it upon the seas | 264 | 54 397 (2010) |
Джорджтаўн | ||
Фалклендскія астравы | Паўднёвая Атлантыка | Desire the right | 12 173 | 2840 (2012) |
Стэнлі | ||
Гібралтар | Іберыйскі паўвостраў | Nulli expugnabilis hosti (лац.: «Ніводзін вораг нас не выганіць») | 6,5 | 30 001 (2012) |
Гібралтар | ||
Мантсерат | Вест-Індыя | 102 | 4922 (2011) |
Плімут (закінуты з-за вывяржэння вулкана, дэ-факта сталіцай з’яўляецца горад Брэйдс) | |||
Піткэрн | Ціхі акіян | Няма | 47 (усе астравы, востраў Піткэрн 4,6 км²) |
45 (2012) |
Адамстаўн | ||
Астравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-Кунья | Паўднёвая Атлантыка | Loyal and unshakeable | 420 (усе астравы) |
5231 (2008) |
Джэймстаўн | ||
Паўднёвая Джорджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравы | Паўднёвая Атлантыка | Leo terram propriam protegat (лац.: «Хай леў абароніць сваю краіну») | 4066 | 30 (2006) |
Кінг Эдуард Пойнт / Грутвікен | ||
Акратыры і Дэкелія | Міжземнамор’е (Кіпр) | Dieu et mon droit (фр.: «Бог і маё права») | 254 | 15 000 (амаль палова — ваенныя і абслуговы персанал) |
Епіскопі | ||
Цёркс і Кайкас | Вест-Індыя | 430 | 31 458 (2012) |
Коберн-Таўн | |||
Усяго | 1 727 531 | 249 137 | |||||
Усяго | 18 131 (без Антарктыкі) |
231 137 (пастаяннае насельніцтва) |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.