From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднёвая Радэзія (англ.: Southern Rhodesia) — назва брытанскага каланіяльнага ўладання ў Паўднёвай Афрыцы з 1924 па 1953 год, размешчанага на поўнач ад ракі Лімпопа і Паўднёва-Афрыканскага Саюза. У 1953 годзе ўвайшла ў склад Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда. Цяпер — тэрыторыя дзяржавы Зімбабвэ.
Адказны ўрад (з 1923) Суб'ект федэрацыі (1953 – 1963) | |||||
Паўднёвая Радэзія | |||||
---|---|---|---|---|---|
Southern Rhodesia | |||||
|
|||||
Гімн: «God Save the King/Queen» («Божа, беражы Караля/Каралеву») |
|||||
1923 — 1965
|
|||||
Сталіца | Солсберы | ||||
Мова(ы) | Англійская | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Грашовая адзінка |
Паўднёварадэзійскі фунт Фунт Радэзіі і Ньясаленда Радэзійскі фунт Радэзійскі долар |
||||
Плошча | 372.518 км² (1904) | ||||
Насельніцтва | 605.764 чал. (1904) | ||||
Форма кіравання | Парламентарная манархія | ||||
Дынастыя | Віндзары | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэрыторыя першапачаткова называлася «Паўднёвая Замбезі», а назва «Радэзія» увайшла ва ўжытак у 1895 годзе. Тэрмін «Паўднёвая Радэзія» увайшоў ва ўжытак у 1901 і выйшаў з ужытку ў 1964, пасля таго, як Паўночная Радэзія атрымала незалежнасць пад імем Замбія, а ўрад у Солсберы вырашыў адкінуць удакладненне і называцца проста «Радэзіяй». Аднак Вялікабрытанія не прызнала самастойнай змены назвы калоніяй, таму працягвала выкарыстоўваць поўную назву да 18 красавіка 1980 года, калі была афіцыйна абвешчана прызнаная метраполіяй Рэспубліка Зімбабвэ (аднак неафіцыйна брытанцамі нават у дэбатах у Палаце Абшчын выкарыстоўваўся і новы варыянт).
Радэзія атрымала назву ад прозвішча Сесіла Джон Родса, брытанскага будаўніка каланіяльнай імперыі, які быў адной з найважнейшых постацяў у брытанскай экспансіі ў Паўднёвай Афрыцы і які атрымаў права на распрацоўку мінеральных рэсурсаў у 1888 годзе шляхам дагавораў з уплывовымі мясцовымі правадырамі, такімі як канцэсія Руд і Мафацкі дагавор, падпісаны з каралём Лабенгулай з племя ндэбеле.
Брытанскі ўрад пагадзіўся, што кампанія Родса, Брытанская паўднёваафрыканская кампанія (БПАК), будзе кіраваць тэрыторыяй ад Лімпопа да возера Танганьіка як пратэктаратам. Каралева Вікторыя падпісала хартыю ў 1889 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.