From Wikipedia, the free encyclopedia
Востраў Броўтана (руск.: Броутона) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 7 км².
Броўтана | |
---|---|
руск. Броутона | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 7 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
46°43′ пн. ш. 150°44′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Знаходзіцца ў Ахоцкім моры. Мае вулканічнае паходжанне. Над паверхняй дамінуе вулкан Броўтана (каля 800 м) — найвышэйшы пункт на востраве над узроўнем мора. Бераг акружаны галечнымі пляжамі, але далей пачынаюцца стромкія скальныя масівы. На паўночным усходзе — 2 ручаі.
Вакол вострава на працягу 3,7 км моцная магнітная анамалія.
Камяністая паверхня вострава Броўтана бедная і не спрыяе разнастайнасці мясцовай флоры. Вылучаецца вузкая палоска хмызняку з хвоі сібірскай кедравай.
Фаўна — грызуны, марскія птушкі, шмат ластаногіх.
Айны, першыя насельнікі Курыльскіх астравоў, называлі востраў Броўтана Маканруру, што значыла «зваротны востраў». Яны наведвалі яго сезонна для палявання на ластаногіх.
У XVIII—XIX стагоддзях востраў даследваўся рускімі, брытанскімі, японскімі экспедыцыямі. Названы ў гонар брытанскага даследчыка Вільяма Роберта Броўтана.
У 1875—1945 гадах уваходзіў у склад Японіі. У 1945 годзе быў далучаны да РСФСР.
Востраў незаселены.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.