Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Магніт — цела, якое валодае ўласным магнітным полем. Гэта магнітнае поле з'яўляецца нябачным, але дзякуючы яму набываюцца найбольш прыкметныя ўласцівасці магніта: сіла, якая ўздзейнічае на іншыя ферамагнітныя матэрыялаў, як жалеза, а таксама прыцягвае ці адштурхвае іншыя магніты.
Сталы магніт ёсць аб'ектам, які зроблены з матэрыялу, які намагнічваецца і стварае сваё ўласнае сталае магнітнае поле. Матэрыялы, якія могуць таксама быць намагнічанымі і моцна прыцягваюцца да магніта, называюць ферамагнітамі. Да іх ставяцца жалеза, нікель, кобальт, некаторыя сплавы рэдказямельных металаў, а таксама некаторыя натуральныя мінералы, такія як магнетыт. Найпростым і самым маленькім магнітам можна лічыць электрон. Магнітныя ўласцівасці ўсіх астатніх магнітаў абумоўлены магнітнымі момантамі электронаў унутры іх. З пункту гледжання квантавай тэорыі поля электрамагнітнае ўзаемадзеянне пераносіцца безмасавым базонам — фатонам, часціцай, якую можна прадставіць як квантавае ўзбуджэнне электрамагнітнага поля.
Слова паходзіць ад стар.-грэч.: Μαγνῆτις λίθος, скарочана (Magnētis líthos), «камень з Магнесіі» — ад назвы рэгіёну Магнесія і старажытнага горада Магнесія ў Малой Азіі, дзе ў старажытнасці былі выяўленыя адклады магнетыту.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.