![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0f/Ilmienak_-_1.jpg/640px-Ilmienak_-_1.jpg&w=640&q=50)
Браслаўская група азёр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Браслаўская група азёр знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Друйка ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры».
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/09/2002._Stamp_of_Belarus_0486.jpg/320px-2002._Stamp_of_Belarus_0486.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0f/Ilmienak_-_1.jpg/640px-Ilmienak_-_1.jpg)
Група ўключае больш за 30 азёр агульнай плошчай каля 114 км², аб'ём вады ў іх больш за 540 млн м³. Самыя вялікія: Дрывяты, Снуды, Струста, Войса, Неспіш, Воласа Паўночны, Бужа, Недрава, Бярэжа, Даўблі, Воласа Паўднёвы. Размешчаны Браслаўскія азёры сярод узгорыстага рэльефу, які прадстаўлены разнастайнымі формамі водна-ледавіковай акумуляцыі — камамі, озамі. Невялікія ўчасткі лясоў у межах Міжазёрнага ландшафтнага заказніка на поўнач ад возера Струста і на поўдзень ад возера Дрывяты. Азёры злучаны між сабой невялікімі рэкамі, ручаямі, канавамі і пратокамі, найбольшыя з іх дрэніруюцца рака Друйка. Вакол створана зона адпачынку Браслаў; па вадаёмах, злучаных Друйкай, праходзяць турысцкія маршруты.