адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Блу́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска[1]) Блужа.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці. У час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі.
27 студзеня 1986 года ў склад Дубраўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Новы Уборак, Пушча і Спічнік)[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Талькаўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Арэшкавічы, Блужскі Бор, Весялова, Вялікае Поле, Дзям’янаўка, Калінаўка, Каляюгі, Ленінск, Лявонаўка, Малінаўка, Насыцк, Рудня, Слабодка, Талька, Церабуты, Чароты і Яноўка)[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Суцінскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Залог Пяцілеткі, Каменка, Красны Пасёлак, Мацеевічы, Суцін і Шэлехава)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 722 чалавекі[5], з іх 88,5 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (32 населеныя пункты) — 1967 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.