Баяры
саслоўе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Баяры — ваеннаслужылы стан феадальнага грамадства IX—XVII стст.[1] у Балгарыі, Кіеўскай дзяржаве, Полацкім княстве, пазней у Вялікім Княстве Літоўскім, Маскоўскай дзяржаве, Малдаўскім княстве, з XIV ст. у Румыніі. У раннефеадальны перыяд (IX—XIII ст.) баярамі звычайна называлі вышэйшы слой феадалаў, якія служылі князю, мелі свае вотчыны, слуг і залежных сялян[1]. У Вялікім Княстве Літоўскім баярамі называлі і феадалаў (пазней называных шляхтай), і агулам ваенных слуг (лац.: servitores expeditionarii — баяраў панцырных, путных і іншыя катэгорыі). У Маскоўскай дзяржаве баярамі назвывалі вузкае кола вышэйшай арыстакратыі, якое складала раду вялікага князя, а ў XVII ст. залежныя сяляне называлі баярамі ўсіх памешчыкаў, адсюль паходзіць слова барын.