![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d4/Woman_making_batik%252C_Indonesia_Tanah_Airku%252C_p81.jpg/640px-Woman_making_batik%252C_Indonesia_Tanah_Airku%252C_p81.jpg&w=640&q=50)
Батык
метад роспісу тканігы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Батык — агульная назва тэхнік роспісу тканін пры дапамозе фарбавальнікаў; распісаная тканіна ў гэтых тэхніках. Адрозніваюць батык, заснаваны на абмежаванні расцякаемасці фарбавальнікаў рэзервуючымі саставамі (на тканіну наносяць воск, парафін, гумавы клей і г.д.), на выкарыстанні загушчальнікаў (на тканіну наносяць або дадаюць у фарбу крухмал, дэкстрын і г. д.), абвязванні складзенай ці скручанай тканіны ніткай (тэхніка «бандан»), a таксама «свабодны роспіс» (роспіс тканіны без рэзервуючых саставаў з выкарыстаннем загушчальнікаў). Батык — традыцыйныя тэхнікі роспісу тканін народаў Інданезіі. У Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі, батык вядомы з канца XIX — пачатку XX стагоддзя.
Хуткія факты Батык, Культура ...
Батык | |
---|---|
яв.: ꦧꦛꦶꦏ꧀ | |
![]() | |
Культура | native indonesians[d] і Javanese culture[d] |
Краіна | |
Паходзіць з | Інданезія |
Месцазнаходжанне | |
Краіна паходжання | |
Матэрыял | тканіна[d][3] |
Статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны | Representative List of the Intangible Cultural Heritage of Humanity[d][2] |
Апісана на сайце |
ich.unesco.org/en… (англ.) ich.unesco.org/fr… (фр.) ich.unesco.org/es… (ісп.) |
![]() |
Закрыць
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e7/Batik_Indonesia.jpg/320px-Batik_Indonesia.jpg)