![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/Borys_Paton_2010.jpg/640px-Borys_Paton_2010.jpg&w=640&q=50)
Барыс Яўгенавіч Патон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бары́с Яўге́навіч Пато́н (27 лістапада 1918, Кіеў, Украінская дзяржава — 19 жніўня 2020, Кіеў) — украінскі навуковец у галіне металургіі і тэхналогіі металаў, доктар тэхнічных навук, прафесар. З 1962 года — прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. З 1953 года — дырэктар Інстытута электразваркі імя Я. А. Патона. Найстарэйшы (адначасова па ўзросце і па тэрміне знаходжання на пасадзе) прэзідэнт дзяржаўнай Акадэміі навук у свеце, а таксама найстарэйшы (як па ўзросце, так і па працягласці знаходжання ў статусе) сапраўдны член Нацыянальнай акадэміі навук Украіны і Расійскай акадэміі навук.
Акадэмік АН СССР (1958; член-карэспандэнт 1951). Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1969, 1978). Герой Украіны (1998). Заслужаны вынаходнiк СССР (1983). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1957), Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1950), прэміі Савета Міністраў СССР і двух Дзяржаўных прэмій Украіны (1970, 2004). Член КПСС з 1952 года, член ЦК КПСС (1966—1991).
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1962—1989), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР (1963—1980), прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук, ганаровы член Рымскага клуба, ганаровы грамадзянін Кіева (1998) і Марыупаля (1998).