Дзяржаўны ўніверсітэт «Кіеўскі авіяцыйны інстытут» (укр.: Державний університет "Київський авіаційний інститут") — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова політэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Кіеве.
Хуткія факты Дзяржаўны ўніверсітэт «Кіеўскі авіяцыйны інстытут», Арыгінальная назва ...
Дзяржаўны ўніверсітэт «Кіеўскі авіяцыйны інстытут» |
---|
Державний університет "Київський авіаційний інститут" |
|
|
Арыгінальная назва |
Державний університет "Київський авіаційний інститут" |
Міжнародная назва |
National Aviation University |
Заснаваны |
1933 |
Тып |
політэхнічны ўніверсітэт |
Рэктар |
Максім Георгіевіч Луцкі[1] |
Студэнты |
25000 |
Дактары |
185 |
Краіна |
|
Юрыдычны адрас |
пр-т Любаміра Гузара 1, 03680 г. Кіеў, Украіна |
Сайт |
nau.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Вытокі навучальнай установы паходзяць з авіяцыйных курсаў, арганізаваных на пачатку XX стагоддзя, а самастойная гісторыя ўстановы пачалася ў 1933 годзе з пастановы Савета Народных Камісараў СССР, калі на базе Авіяцыйнага факультэта Кіеўскага машынабудаўнічага інстытута быў створаны Кіеўскі Авіяцыйны Інстытут (КАІ).
У далейшым назва ўстановы змянялася: Кіеўскі інстытут грамадзянскага паветранага флоту (1947), Кіеўскі інстытут грамадзянскай авіяцыі (1964), Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1965), Кіеўскі міжнародны ўніверсітэт грамадзянскай авіяцыі (1994), Нацыянальны авіяцыйны ўніверсітэт (2000).
Улічваючы агульнадзяржаўнае і міжнароднае прызнанне вынікаў дзейнасці і значны ўклад у развіццё нацыянальнай вышэйшай адукацыі і навукі, указам Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы ў верасні 2000 года ўніверсітэту прысвоены статус нацыянальнага.
8 лістапада 2024 года ВНУ змяніла назву на Дзяржаўны ўніверсітэт «Кіеўскі авіяцыйны інстытут». Акрамя таго яна стала першым украінскім універсітэтам у форме дзяржаўнага некамерцыйнага прадпрыемства замест бюджэтнай установы[3].
- Інстытут ІКАО;
- Інстытут міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця;
- Інстытут новых тэхналогій і лідарства;
- Інстытут бесперапыннай адукацыі;
- Інстытут інавацыйных асветных тэхналогій;
- Аэракасмічны факультэт
- Факультэт аэранавігацыі, электронікі і тэлекамунікацый;
- Факультэт архітэктуры, будаўніцтва і дызайна;
- Факультэт экалагічнай бяспекі, інжынерыі і тэхналогій;
- Факультэт эканомікі і бізнес-адміністравання;
- Факультэт кібербяспекі, камп’ютарнай і праграмнай інжынерыі;
- Факультэт лінгвістыкі і сацыяльных камунікацый;
- Факультэт міжнародных адносін;
- Факультэт транспарту, менеджменту і лагістыкі;
- Юрыдычны факультэт.
- Уладзімір Мікалаевіч Чаламей — доктар тэхнічных навук, прафесар, Генеральны канструктар ракетна-касмічнай тэхнікі СССР, акадэмік Акадэміі навук СССР, член Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, распрацоўшчык «ядзернага шчыта» Савецкага Саюза, спецыяліст у галіне дынамікі ўстойлівасці складаных вагальных сістэм, механікі і тэхнічнай кібернетыкі. Скончыў Кіеўскі авіяцыйны інстытут у 1937 годзе, працаваў старшым выкладчыкам КАІ ў 1939—1941 гг.[4]
- Мікалай Лукіч Галега — доктар тэхнічных навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі УССР, член-карэспандэнт НАН Украіны, вучоны ў галіне механікі і машынабудавання, грамадскі дзеяч. Скончыў Кіеўскі авіяцыйны інстытут у 1938 годзе.
- Юрый Уладзіміравіч Курлін — лётчык-выпрабавальнік, Герой Савецкага Саюза, узнагароджаны ордэнам «За заслугі» ІІІ ступені, майстар спорту міжнароднага класа па самалётным спорце. Скончыў Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскага паветранага флоту ў 1956 годзе.
- Аляксандр Фядотавіч Аксёнаў — доктар тэхнічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Украіны, спецыяліст у галіне авіяцыйнага матэрыялазнаўства, трэння і зносу металаў, заснавальнік напрамку авіяцыйнай хіматалогіі. Скончыў механічны факультэт Кіеўскага інстытута грамадзянскага паветранага флоту ў 1953 годзе.
- Уладзімір Аляксеевіч Ігнатаў — доктар тэхнічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны, акадэмік Акадэміі сувязі Украіны, акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі пры ААН, заснавальнік навуковай школы ў галіне авіяцыйнай і касмічнай радыёэлектронікі. Скончыў Кіеўскі інстытут грамадзянскага паветранага флоту ў 1961 годзе.
- Міхаіл Рыгоравіч Харчанка — дырэктар авіятранспартнага прадпрыемства «Авіялініі Антонава» дзяржаўнага прадпрыемства «Антонаў». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі за дасягненні ў галіне самалётабудавання, Заслужаны работнік транспарту Украіны, вядучы інжынер-выпрабавальнік першага класа.
- Уладзімір Уладзіміравіч Мохар — доктар тэхнічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Украіны, дырэктар Інстытута праблем мадэлявання ў энергетыцы імя Г. Я. Пухава НАН Украіны. Скончыў факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі Кіеўскага інстытута інжынераў грамадзянскай авіяцыі ў 1977 годзе.
- Бенард Аліу Алумуіва — пяты прэзідэнт Савета Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), Ганаровы доктар НАУ. Скончыў Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі ў 1983 годзе.
- Аляксандр Дзмітрыевіч Данец — прэзідэнт Дзяржаўнага прадпрыемства «Антонаў», Заслужаны авіябудаўнік Украіны, спецыяліст у галіне тэхнічнай эксплуатацыі авіяцыі. Скончыў Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі ў 1988 годзе.
- Аляксандр Васільевіч Більчук — старшыня Дзяржавіяслужбы Украіны, спецыяліст у галіне самалётабудавання і менеджменту. Скончыў навучанне ў Кіеўскім міжнародным універсітэце грамадзянскай авіяцыі ў 2000 годзе.
- Ціна Караль — Народная артыстка Украіны, спявачка, тэлевядучая, актрыса і грамадскі дзеяч. Скончыла Нацыянальны авіяцыйны ўніверсітэт у 2005 годзе.
- Злата Огневіч — Заслужаная артыстка АР Крым, спявачка, тэлевядучая і актрыса дубляжу. Скончыла навучанне ў Нацыянальным авіяцыйным універсітэце ў 2008 годзе.
Directory of Open Access Journals — 2003.<a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1227538'></a>