Барыс Уладзіміравіч Дрывацінаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Барыс Уладзіміравіч Дрывацінаў (14 сакавіка 1922, Вольск, Саратаўская губерня, РСФСР — 7 чэрвеня 2016) — беларускі савецкі неўролаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар, заснавальнік беларускай навукова-педагагічнай школы вертэбранеўралогіі (руск.) (бел., заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2000), ганаровы акадэмік Беларускай акадэміі медыцынскіх навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі, урач вышэйшай катэгорыі. Амерыканскім біяграфічным інстытутам і Кембрыджскім біяграфічным цэнтрам прафесар названы «Чалавекам года» (1997, 2012) і ўнесены ў амерыканскае і англійскае выданне «Выдатныя людзі ХХ стагоддзя». Кембрыджскім біяграфічным цэнтрам ён унесены ў «100 выбітных прафесіяналаў у галіне аховы здароўя». Ганаровы доктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Ганаровы доктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Барыс Уладзіміравіч Дрывацінаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1922(1922-03-14) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 7 чэрвеня 2016(2016-06-07) (94 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, неўролаг, выкладчык універсітэта, медыцынскі адміністратар |
Навуковая сфера | неўралогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1973) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |