Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
дзяржаўная ўзнагарода за дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і архітэктуры / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь — з’яўляецца сведчаннем найвышэйшага прызнання заслуг дзеячаў навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і архітэктуры перад грамадствам і дзяржавай. Пачынаючы з 2016 года прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прысуджае яе адзін раз у чатыры гады грамадзянам Беларусі. Асобе, якой прысуджана Дзяржаўная прэмія, прысвойваецца званне «Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь», уручаюцца дыплом, ганаровы знак лаўрэата, грашовая прэмія.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/6/64/%D0%9D%D0%B0%D0%B3%D1%80%D1%83%D0%B4%D0%BD%D1%8B_%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%BB%D0%B0%D1%9E%D1%80%D1%8D%D0%B0%D1%82%D0%B0_%D0%94%D0%B7%D1%8F%D1%80%D0%B6%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D0%BF%D1%80%D1%8D%D0%BC%D1%96%D1%96_%D0%A0%D1%8D%D1%81%D0%BF%D1%83%D0%B1%D0%BB%D1%96%D0%BA%D1%96_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C.png)
У Рэспубліцы Беларусь прадугледжаны наступныя дзяржаўныя прэміі:
- Дзяржаўная прэмія ў галіне навукі і тэхнікі — «за выдатныя работы, адкрыцці і навуковыя дасягненні, вынікі якіх істотна ўзбагацілі айчынную і сусветную навуку і тэхніку, аказалі значны ўплыў на развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу і павышэнне эфектыўнасці эканомікі, забеспячэнне здароўя насельніцтва і ахову навакольнага асяроддзя».[1]
- Дзяржаўная прэмія ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры — «за глыбокія па змесце і адметныя па форме выдатныя работы (творы літаратуры, мастацтва і архітэктуры, дасягненні выканальніцкага майстэрства), якія істотна ўзбагачаюць нацыянальную і сусветную культуру, садзейнічаюць сцвярджэнню агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму».[2]
Памер прэміі складае 3500 базавых велічынь. На прэмію могуць прэтэндаваць яе адзін чалавек, так і калектыў людзей, які складаецца не больш, чым з шасці чалавек, якія непасрэдна ўнеслі ўклад у працу. Асобе, якой прысуджана Дзяржаўная прэмія, прысвойваецца званне лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і ўручаюцца Ганаровы знак лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і дыплом лаўрэата Дзяржаўнай прэміі[3]. У выпадках прысвойвання прэміі калектыву аўтараў званне лаўрэата прысвойваецца кожнаму аўтару, грашовая частка прэміі падзяляецца паміж атрымальнікамі ў роўных долях, а ганаровы знак і дыплом уручаюцца кожнаму лаўрэату[4].
Падрыхтоўка прапаноў на прысуджэнне дзяржаўных прэмій робіцца Камітэтам па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь з наступным унясеннем гэтых прапаноў ва ўсталяваным парадку на разгляд прэзідэнта[3].
- Нагрудныя знакі Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у розныя гады
- 1992–1995
- 1995–2014
- з 2014