Медаль «За абарону Сталінграда»
медаль СССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Медаль «За абарону Сталінграда» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 снежня 1942 г. [1] Аўтар малюнка медаля - мастак Н. І. Маскалёў.
Хуткія факты Медаль «За абарону Сталінграда», Краіна ...
Медаль «За абарону Сталінграда» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Каму ўручаецца | усім удзельнікам абароны Сталінграда | ||
Дата заснавання | 22 снежня 1942 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | 759560 | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | Латунь | ||
Памеры |
дыяметр — 32 мм матэрыял — латунь |
||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За абарону Севастопаля» | ||
Малодшая | Медаль «За абарону Кіева» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Медалём "За абарону Сталінграда" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Сталінграда - вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне. Перыядам абароны Сталінграда лічыцца 12 ліпеня - 19 лістапада 1942 года.
Медаль «За абарону Сталінграда» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Севастопаля».
Станам на 1 студзеня 1995 медалём "За абарону Сталінграда» ўзнагароджана прыблізна 759560 чалавек.