From Wikipedia, the free encyclopedia
Барбад (перс.: باربدباربد) — персідскі музыкант, родам з Мерва (цяпер гарадзішча Гяўры-кала ў Туркменістане), славіўся як выдатны кампазітар, спявак і выканаўца на лютневым інструменце, пад назвай вуд, руд, а па яго імені таксама барбад. Барбад быў знаўцам музычнай спадчыны, стваральнікам мноства песень, імправізатарам, які адгукаўся новымі творамі з розных нагодаў.
Барбад Мервезі | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | VI стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 628[1] |
Месца смерці | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, паэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спявак праславіўся сваімі цудоўнымі спевамі, сістэматыка якіх адлюстроўвала зараастрыйскія традыцыі і адпавядала старажытнаперсідскаму календару: 360 мелодый (нава), 30 песень (араб. «сі лахн») і 7 ладовых мадэляў або «царскіх хадоў» (араб. «ат-турук ал-мулукія») — на кожны дзень года, месяца і тыдня. У персаў спевы гэтыя называліся «хусраванія», паколькі прызначаліся шаху Хасрову.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.