![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6f/Barabinsk_steppe.jpg/640px-Barabinsk_steppe.jpg&w=640&q=50)
Барабінская нізіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Барабінская нізіна (Барабінскі стэп, Бараба) — нізіна ў паўднёвай частцы Заходняй Сібіры, у межах Новасібірскай і Омскай абласцей Расіі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6f/Barabinsk_steppe.jpg/640px-Barabinsk_steppe.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ea/Baraba_steppe.jpg/640px-Baraba_steppe.jpg)
Уяўляе сабой хвалістую раўніну вышынёй 100—150 м плошчай каля 117 тыс. км²; у паўднёвай частцы сустракаюцца паралельныя павышэнні — грывы. Бярозавыя колкі перамяжоўваюцца з балотамі і лугава-стэпавай расліннасцю. У паніжэннях — прэсныя і салёныя азёры (Чаны, Малыя Чаны, Убінскае, Сартлан, Тандава і інш.), сфагнавыя балоты і саланчаковыя лугі.
Адзін з важных раёнаў малочнай жывёлагадоўлі і земляробства Заходняй Сібіры; значныя плошчы разараныя. Вядуцца меліярацыйныя работы (асушэнне балот і т. п.).