(пам. 1633) ваявода менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бальцар (Бальтазар) Стравінскі (? — 1633) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Цівун і гараднічы троцкі (згадв. 1596), староста мазырскі (1607—1620), кашталян берасцейскі (1624—1627) і смаленскі (1627—1631), ваявода менскі (з 1631). Неаднаразова абіраўся паслом на соймы.
Бальцар Стравінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Тышкевіч | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Слушка | ||||||
Нараджэнне | XVI стагоддзе | ||||||
Смерць |
люты 1633[1] |
||||||
Род | Стравінскія[d] | ||||||
Бацька | Ян Стравінскі[d] | ||||||
Жонка | Соф’я з Сапегаў[d][2][3] і Соф’я з Друцкіх-Горскіх[d][4][5][…] | ||||||
Дзеці | няма |
З роду Стравінскіх герба «Суліма», Меў братоў Марціна, Крыштафа і Эразма, пачынальнікаў разгалінаванага ў Мазырскім і Менскім паветах роду, з якога паходзіць кампазітар Ігар Стравінскі. Праз шлюб з Сапяжанкай і службу Льву Сапегу зрабіў выдатную палітычную кар’еру. Быў прызначаны соймам камісарам для разліку з Берасцейскімі канфедэратамі і недапушчэння рокашу ў 1607 годзе.
Каталік і фундатар першага касцёла ў Мазыры (1616). У 1616 годзе абраны соймам адным з камісараў-дарадчыкаў маладога каралевіча Уладзіслава Вазы ў паходзе на Маскву (1617). Таксама быў у вайсковай радзе пры Яне Каралі Хадкевічы падчас выправы пад Хацін (1621), аднак удзелу ў вайне не браў.
Быў электарам Уладзіслава IV Вазы ад Менскага ваяводства (1632).
Уладальнік Жыдзішак, Кетавішак i Дудзічаў, па яго безпатомнай смерці маёмасць перайшла да сваякоў.
Быў двойчы жанаты: спачатку з Соф’яй Сапегай, дачкой троцкага земскага суддзі Багдана Сапегі, а пасля з князёўнай Соф’яй Друцкай-Горскай. Дзяцей не пакінуў, яго ўдава Друцкая-Горская потым другі раз выйшла замуж за віленскага ваяводу Крыштафа Хадкевіча.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.