Багнет
колючая зброя для мацавання на стрэльбах / From Wikipedia, the free encyclopedia
Багне́т (ад польск.: bagnet, што паходзіць ад фр.: baïonnette), штык, штых (ад польск.: sztyk, sztych ці руск.: штык, што паходзяць ад сяр.-в.-ням.: stich — «калючы ўдар; укол») — гэта нож, кінжал, меч або шыпападобная зброя, прызначаная для мацавання на канцы дула вінтоўкі, мушкета ці падобнай агнястрэльнай зброі, што дазваляе выкарыстоўваць яе як зброю, падобную да дзіды[1]. З XVII стагоддзя да Першай сусветнай вайны лічыўся асноўнай зброяй для нападаў пяхоты. Сёння багнеты лічацца дапаможнай зброяй або зброяй крайняга выпадку.