From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабруйскі пахаваны выступ — прыўзняты блок фундамента ў крайняй усходняй частцы Беларускай антэклізы. Прымеркаваны да злучэння Прыпяцкага прагіну, Аршанскай упадзіны і Жлобінскай седлавіны на паўднёвым усходзе Мінскай і паўднёвым захадзе Магілёўскай вобласцей.
Распасціранне субшыротнае, даўжыня 130 км, шырыня 20—50 км, па перыметры абмежаваны глыбіннымі разломамі. Фундамент на глыбіні (у абсалютных адзнаках) ад 0,2 км (у раёне Бабруйска) да 0,7 км. Платформавы чахол (магутнасць 350—700 м) утвораны познепратэразойскімі, сярэднедэвонскімі, юрскімі, мелавымі, часткова палеагенавымі і неагенавымі і паўсюдна чацвярцічнымі адкладамі. Сфарміраваны ў асноўным у герцінскі этап.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.