адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабо́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Бабовічы.
Бабовіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гомельскі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бабовічы |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 3 033 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Случмільчанскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Чкалаўскага сельсавета[1].
3 верасня 1965 года Чкалаўскі сельсавет перайменаваны ў Бабовіцкі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бабовіцкага сельсавета 3 населеныя пункты[3]. 7 чэрвеня 1979 года скасаваны пасёлак Сцяпана Разіна[4]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзятлавіцкага сельсавета (вёскі Старыя Дзятлавічы і Чкалава)[5]. 21 чэрвеня 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Давыдаўскага сельсавета (3 населеныя пункты: Асаўцы, Сасноўка і Уза)[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2858 чалавек[7], з іх 90,2 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 2,2 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 3033 чалавекі[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.