From Wikipedia, the free encyclopedia
Ахо́та[1] (руск.: Охота) — рака ў Хабараўскам краі Расіі. Даўжыня ракі — 393 км, плошча вадазборнага басейна — 19 100 км²[2]. Вытокі Ахоты знаходзяцца на хрыбце Сунтар-Хаята, далей рака цячэ на поўдзень у шырокай даліне паміж Юдамскім і Кухтуйскім хрыбтамі, а пасля ўпадае ў Ахоцкае мора. За 32 км ад вусця Ахоты адыходзіць пратока, якая ўпадае ў раку Хайбас, прыток ракі Кухта.
Ахота | |
---|---|
руск. Охота | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 393 км |
Басейн | 19 100 км² |
Расход вады | 200 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 61°52′42″ пн. ш. 142°36′29″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ахоцкае мора |
• Каардынаты | 59°19′42″ пн. ш. 143°04′21″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ахоцкае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Хабараўскі край |
Код у ДВР | 20010000112119000152011 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Практычна па ўсёй даўжыні ракі берагі лясістыя. Жыўленне снегавое і дажджавое. Расход вады — прыкладна 200 м³/с. Ледастаў звычайна пачынаецца ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, а ўскрываецца рака ў пачатку-сярэдзіне мая.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.