Астрабіялогія
навука, якая вывучае паходжанне, эвалюцыю і распаўсюджванне жыцця ў Сусвеце / From Wikipedia, the free encyclopedia
Астрабіяло́гія (экзабіяло́гія) — навука, прадметам якой з’яўляецца вывучэнне паходжання, эвалюцыі і распаўсюджання жыцця ў Сусвеце. Астрабіялогія абапіраецца на навуковыя дасягненні ў галіне фізікі, астраноміі, біялогіі, экалогіі, планеталогіі, геаграфіі і геалогіі для вывучэння магчымасці існавання жыцця на іншых планетах[2][3]. У вырашэнні асобных задач астрабіялогія цесна сутыкаецца з касмічнай біялогіяй і касмічнай медыцынай, якія ўзніклі ў сувязі з актыўным пранікненнем чалавека ў касмічную прастору. Астрабіялогія ажыццяўляе пошук прыдатнага для жыцця асяроддзя як у сонечнай сістэме, так і за яе межамі, пошук доказаў перадбіятычнай хіміі, лабараторныя і практычныя даследаванні паходжання і ранняга развіцця жыцця на Зямлі, а таксама даследавання магчымасцей жыцця, у прыватнасці, прыстасавання да складаных умоў на Зямлі і ў космасе[4].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f0/DNA_Overview.png/640px-DNA_Overview.png)