Нуклеінавыя кіслоты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нуклеінавыя кіслоты (ад лац. Nucleus — ядро) — высокамалекулярныя арганічныя злучэнні, біяпалімеры (полінуклеатыды), утвораныя рэшткамі нуклеатыдаў. Нуклеінавыя кіслоты ДНК і РНК прысутнічаюць у клетках усіх жывых арганізмаў і выконваюць найважнейшыя функцыі па захоўванні, перадачы і рэалізацыі спадчыннай інфармацыі.